Пункт мытнага афармлення пачаў працаваць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень"

1 октября 2018

Гэта адзін з самых буйных ПМА ў краіне. У зоне мытнага кантролю адначасова могуць знаходзіцца 125 аўтамабіляў. Ужо ідзе праца па пашырэнні складской інфраструктуры, лагістычнай зоны парка і будаўніцтве рабатызаванага тэрмінала. Агульны грузапаток складзе больш за 20 тысяч аўтамабіляў за год. Новы мытны тэрмінал адказвае ўсім міжнародным патрабаванням, створаны ўмовы для камфортнага і хуткага афармлення грузаў.

Юрый Сянько, Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі:

"Мы бачым магчымасць апрацоўкі тут тавараў, якія будуць прыбываць як аўтамабільным, так і авіяцыйным транспартам, бо побач Нацыянальны аэрапорт Мінск, а ў перспектыве і чыгуначным транспартам. Наступныя пускавыя комплексы, якія будуць у развіцці пэўнага лагістычнага цэнтра, яны будуць ствараць не проста іміджавыя магчымасці для краіны, але і інвестыцыйную прывабнасць, магчымасці хуткага, аператыўнага афармлення ўсіх грузаў, якія прыбываюць і выбываюць з нашай тэрыторыі".

Адкрыццё мытнага тэрмінала супала з дзяржаўным святам Кітая - Днём стварэння КНР. Новы аб'ект зробіць важны ўнёсак у будаўніцтва лагістычнага калідора "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" і падкрэсліць статус і аўтарытэт Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя