Праект бюджэту-2020 прыняты ў другім чытанні

27 ноября 2019
Праект бюджэту на наступны год сёння падтрымала Палата прадстаўнікоў у другім чытанні. Прыбытковую частку будзем фарміраваць за кошт экспарту, падатковых паступленняў і акцызаў. На 10 працэнтаў скарачаюцца датацыі з дзяржказны на падтрымку рэальнага сектара. Траціна грошай пойдзе на завяршэнне пяцігадовых дзяржпраграм. І амаль палова - на сацыяльную сферу. Сярод галоўных задач - забеспячэнне суадносін зарплаты бюджэтнікаў да сярэдняй па краіне не менш як 80 працэнтаў.

За аснову праекта бюджэту-2020 узяты базавы сцэнарый з ростам ВУП  1,9 працэнта і цаной на газ на ўзроўні гэтага года. На наступным тыдні галоўны фінансавы дакумент разгледзіць Савет Рэспублікі.