Праект бюджэту - 2020 прыняты ў першым чытанні

20 ноября 2019
Істотную фінансавую падтрымку атрымаюць у наступным году вобласці: амаль на траціну ўзрасце сума, якую перададуць у мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага.

Такія падыходы закладзены ў праекце бюджэту-2020. У першым чытанні яго падтрымала Палата прадстаўнікоў. Казна застаецца сацыяльна арыентаванай. Зарплату бюджэтнікаў плануюць захоўваць на ўзроўні 80 % да сярэдняй па краіне. Пенсіі будуць індэксаваць раз у квартал. Дададуць на медыцыну і адукацыю. 

У другім чытанні бюджэт-2020 чакаюць у Авальнай зале ўжо на наступным тыдні. Пасля галоўны фінансавы дакумент разгледзіць Савет Рэспублікі.