Харчовая бяспека пачынаецца з ферм, праблемныя пытанні АПК - на кантролі дзяржавы

11 января 2023

Харчовая бяспека - адзін з важных прыярытэтаў у першую чаргу для сельгасвытворцаў. Гэта датычыцца не толькі павелічэння аб'ёмаў прадукцыі, але і якасці. Закладваецца яна яшчэ на першых этапах вытворчасці, пачынаючы фактычна з палёў і ферм. У жніўні мінулага года кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю сумесна з урадам і пракуратурай пытанне з падзяжом жывёлы ў гаспадарках узяць на жорсткі кантроль. Бо штогод на гэтым краіна страчвае да 150 мільёнаў рублёў. За гэты час вызначылася станоўчая дынаміка. Статыстыка сведчыць аб скарачэнні такіх фактаў. Бо адказнасць усклалі да кіраўнікоў раёнаў. Шэраг службовых асоб ужо панеслі пакаранне аж да зняцця са сваіх пасад (відэа).