Прыцягненне прамых інвестыцый паўднёвакарэйскіх кампаній у IT-сферу Беларусі

23 апреля 2015

Сёння прайшла сустрэча кіраўніка Нацыянальнага агенцтва па развіцці інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя Со Бен Чжо з памочнікам Прэзідэнта Усеваладам Янчэўскім. Падчас сустрэч былі дасягнутыя дамоўленасці па арганізацыі навучання і стажыровак у Паўднёвай Карэі беларускіх кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы дзяржкіравання, перадачы паўднёвакарэйскага вопыту і тэхналогій, а таксама абмеркаваныя канкрэтныя праекты па прыцягненні прамых інвестыцый паўднёвакарэйскіх кампаній у IT-сферу Беларусі.