Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон: Малдову трэба разглядаць як пляцоўку для прасоўвання беларускіх тавараў у ЕС і Турцыю

10 июля 2017

Малдову трэба разглядаць як пляцоўку для прасоўвання беларускіх тавараў у ЕС і Турцыю. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" заявіў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. Сёння Кішынёў на чацвёртым месцы па тавараабароце Мінска з краінамі СНД. Наша рэспубліка стабільна ўваходзіць у дзясятку гандлёва-эканамічных партнёраў Малдовы і штогод спажывае чвэрць малдаўскага экспарту вінаробнай і 10% садавінагароднінай прадукцыі. У гэтай краіне збіраюць і прадаюць трактары МТЗ і беларускія тралейбусы. Прэзідэнт Ігар Дадон распавёў, што менавіта будзе ў партфелі прапаноў падчас свайго першага візіту ў Беларусь. Галоўная мэта перамоў - узмацніць кааперацыю.

Вялікую гутарку з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам глядзіце ў аўторак, 11 ліпеня, у праекце "Актуальнае інтэрв'ю".