Прэм'ер-міністр запатрабаваў паскорыць мадэрнізацыю льнозаводаў

24 июня 2014
Да 1 жніўня ўсе асноўныя тэхналагічныя лініі павінны быць гатовыя да перапрацоўкі трасты. Такое рашэнне было прынята сёння па выніках пасяджэння Савета Міністраў. З 10 запланаваных да мадэрнізацыі 4 заводы цалкам завяршылі тэхнічнае пераабсталяванне. На астатніх 6-ці ўсе работы павінны быць завершаны да канца года. Зараз у краіне працуюць 38 льнозаводаў.