Прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі сустрэліся з мэрам Мінска

13 сентября 2013
Сёння ў Мінск з афіцыйным візітам прыбыла дэлегацыя з украінскай сталіцы на чале са старшынёй Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Аляксандрам Паповым. Напачатку госці ўсклалі кветкі і вянкі да манумента на плошчы Перамогі. Затым прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі сустрэліся з мэрам Мінска і абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, найперш - у эканамічнай сферы.

Пасля дзелавых перамоў кіраўнік Кіева ўзнагародзіў медалямі ветэранаў Вялікай Айчыннай, якія вызвалялі ўкраінскую сталіцу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтымі хвілінамі прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі наведваюць сталічныя прадпрыемствы.