Прадстаўнікі бізнес-саюзаў і дзяржорганаў абмеркавалі падатковыя нормы за круглым сталом

22 мая 2019

Беларускі бізнес выступае за адзіны падыход у прымяненні на практыцы заканадаўчых норм, накіраваных на барацьбу з ухіленнем ад выплаты падаткаў. Пазіцыя прадпрымальнікаў: усе кантрольныя ведамствы павінны кіравацца адзінымі прынцыпамі ў трактоўцы артыкулаў кодэкса, каб пазбегнуць пакарання для добрасумленных плацельшчыкаў і гарантаваць бізнесу прадказальнасць у яго працы. Сёння прадстаўнікі бізнес-саюзаў і дзяржорганаў падатковыя нормы абмеркавалі за круглым сталом. У профільным міністэрстве заявілі, што практыку прымянення падатковых артыкулаў неўзабаве пакладуць на паперу: рэкамендацыі будуць адзінымі для ўсіх інспекцый.