Прадпрыемствы Мінпрама павялічылі экспарт прадукцыі амаль на 19 %

18 сентября 2023

Прамысловая вытворчасць Беларусі за 8 месяцаў вырасла больш як на 16 %. Сталі больш выпускаць легкавушак, самазвалаў, камбайнаў, грузавікоў, ліфтаў, тэлевізараў. Экспарт павялічыўся амаль на 19 %. Пашырыліся пастаўкі ў краіны СНД: Расію, Узбекістан, Кыргызстан, а таксама ў азіяцкія дзяржавы. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі.

Па выніках 2023 года чакаецца, што таварнай прадукцыі будзе выраблена больш як на 30 млрд рублёў, а экспарт наблізіцца да 7 млрд долараў.

На прадпрыемствах не спыняецца праца па імпартазамяшчэнні, нямала праектаў сумесна з расійскімі партнёрамі. Гэта дзякуючы шэрагу падпісаных міжурадавых  пагадненняў, напрыклад, аб узаемным прызнанні тэхналагічных аперацый і адзінай прамысловай палітыцы. Нямала перспектыў ёсць у станкабудаванні. Разлічваем стварыць саюзны станок выключна з камплектуючых Беларусі і Расіі.