Практыку падатковага заканадаўства абмеркавалі сёння ў Мінску

23 октября 2015

Сёння сталіца стала і вялікай пляцоўкай для абмеркавання практыкі падатковага заканадаўства. На профільнай канферэнцыі ведамства падкрэслілі, што падатковая нагрузка ў Беларусі ў найбліжэйшы час застанецца нязменнай. Гаворка ідзе аб умовах для юрасоб і прадпрымальнікаў. Нагадаем, аб мараторыі на рост ліку падаткаў і іх памераў для бізнесу неаднаразова заяўлялася на самым высокім узроўні.

Эла Сяліцкая, намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі: "Маштабныя падатковыя рэформы ў нашай краіне ўжо, па сутнасці, праведзеныя. І сёння ўрад прымае меры, каб не змяняць падатковыя ўмовы для вядзення бізнесу ў нашай краіне. Я маю на ўвазе, у першую чаргу, гэта не павелічэнне падатковай нагрузкі на бізнес. Ва ўмовах нестабільнай эканамічнай сітуацыі мы жадаем забяспечыць незмяненне правілаў падатковага заканадаўства як мінімум на працягу фінансавага года".

На канферэнцыі свае пытанні маглі задаць вядучыя бухгалтары і аўдытары краіны. Адказы на самыя актуальныя з іх размесцяць на сайце Міністэрства па падатках і зборах.