Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Балівіі вельмі вялікі

22 ноября 2013

І ў найбліжэйшы час ён будзе выкарыстоўвацца актыўней. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей на сустрэчы з балівійскімі ўдзельнікамі сумеснай двухбаковай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Балівіі Хуан Рамон Кінтана Таборга.На пасяджэнні абмяркоўваюць перспектывы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі.

Нагадаем, дамоўленасць аб пачатку працы камісіі была дасягнутая ў верасні падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса.