Пасяўная кампанія ў Беларусі на фінішнай

12 мая 2020
Работы па сяўбе ярыны ў краіне фактычна завяршылі. Зерневыя і зернебабовыя ўжо займаюць 95 % плошчаў. Сканчаюць з кукурузай і цукровым бураком.

Аграрыі Мінскай вобласці ў Дзяржынскім раёне на фінішнай па пасадцы бульбы. Гатункі другога хлеба пераважна беларускія: "Вектар" - бульба з чырвонай лупінай, "Брыз" - з белай. За суткі тэхніка апрацоўвае прыкладна 10 гектараў.

Іван Гаргун, дырэктар ААТ "Маяк-78": "Бульбы мы пасадзілі 100 га. Зараз садзім "камуну", як мы яе завём. Гэта бульба для людзей. Потым мы выкопваем і кожнаму. Для таго, каб у іх не балела галава, што трэба апрацаваць, сабраць, - для работнікаў гаспадаркі".

Гомельская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці ўжо засяваюць плошчы полівітаміннай грэчкай. Паралельна з пасяўной кампаніяй на мехдварах правяраюць тэхніку.