Пасяўная кампанія ідзе інтэнсіўнымі тэмпамі ва ўсіх рэгіёнах краіны

18 марта 2020
Вясенне-палявыя работы ў разгары. Пасяўная кампанія ідзе інтэнсіўнымі тэмпамі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Аграрыі працуюць увесь светлавы дзень. Умовы надвор’я  дапамагаюць. Сёлета вясна ранняя. Асноўныя хлебныя культуры пад пасеў - гэта ячмень і авёс, яны менш патрабавальныя да цяпла. І ўсё ж важна  паспець, пакуль у глебе  ёсць вільгаць. Асаблівая ўвага  тэхналогіям і якаснай падрыхтоўцы зямлі. 

Тут адказнасць не толькі на саміх аграрыях, але і на ўрадзе, якому трэба аператыўна вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць. Кантроль за станам тэхнікі і яе працай у тым ліку сярод асноўных задач, якія стаяць перад новым кіраўніком Мінсельгасхарча. Сёння, дарэчы, Івана Крупко прадставілі калектыву. Насычаная праца чакае і нашых карэспандэнтаў. Часам і ім даводзіцца ў літаральным сэнсе на сабе адчуць цану нашага хлеба. 

У палі адправілася Юлія Токар.  Сельгастэхніка гразі не баіцца, ды і галоўны аграном комплексу "Лагойскі"  Дзмітрый Саладкоў не прывык наракаць на надвор'е. У гэтай гаспадарцы час не марнуюць - зямля не чакае. Напрыклад, гэтыя плошчы рыхтуюць да сяўбы яравога ячменю, на чарзе пшаніца і гарох. Працуюць з беларускімі элітнымі сартамі насення. Навінкі толькі прайшлі рэгістрацыю і тут жа трапляюць на палі. 


У гаспадарках робяць аптымізацыю палёў

На гэтым полі плошчай 40 гектараў зараз засяваюць авёс. Першая праходзіць машына, якая называецца дыскатар, пасля ворыва яна рыхтуе глебу, раўнуючы яе. А ўжо следам ідзе сеялка з насеннем. Працу важна выканаць за адзін дзень, каб глеба не пересыхала. Такі тэмп ахвотна падхопліваюць і механізатары. Мікалай Мытнік ужо і не лічыць, якая пасяўная, але такой ранняй  не ўзгадае. 


Новыя падыходы ў працы і аградысцыпліна


Усё ў тым жа комплексе "Лагойскі" імкнуцца да мінімум чатырох укосаў за сезон. Узрост бабова-злакавай травы на гэтых плошчах не перавышае трох гадоў, што дазваляе бялковую люцэрну збіраць па пяць разоў за сезон. Таму зараз ідзе падкормка каліем і азотам. І гэта да размовы аб новых падыходах у працы і аградысцыпліне, пра якую не раз нагадваў Прэзідэнт. 


На поўдні краіны аграрыі працуюць у тандэме з меліяратарамі


На поўдні краіны ў Лоеўскім раёне, дзе сяўбу ярыны пачалі аднымі з першых, праца ідзе ў тандэме з меліяратарамі. З дапамогай спецыяльных земляных перамычак плануецца павысіць узровень грунтавых вод і такім чынам забяспечыць раслінам камфортныя ўмовы. 


Кіраўніка Мінсельгасхарча прадставілі калектыву


Сёлета ўжо засеяна на 10 % больш плошчаў,  чым на гэтую ж дату ў мінулым. І на 40 % больш падрыхтавана глеба. Сачыць за палявымі работамі - сярод асноўных задач, якія стаяць перад новым кіраўніком Мінсельгасхарча. Сёння Івана Крупко прадставілі калектыву. 

Сяўбу ранняй ярыны плануюць завяршыць на працягу тыдня


Сяўбу ранніх яравых культур плануюць завяршыць на працягу тыдня. Бо рызыкі ад засухі значна вышэйшыя ў параўнанні з замаразкамі. Таму больш плошчаў сёлета аддалі пад кукурузу. Сяўба пачнецца прыкладна ў сярэдзіне красавіка.