Пасяўная-2022: у Мінскай вобласці завяршаюць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур

18 апреля 2022

Правесці пасяўную за максімальна кароткія тэрміны - найважнейшая задача на сёння для беларускіх аграрыяў. Сусветная сітуацыя складваецца так, што прадукты харчавання становяцца каштоўным рэсурсам, а цэны на іх растуць нябачанымі тэмпамі. У Мінскай вобласці ўжо завяршаюць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Ужо апрацавана больш як 120 тысяч гектараў. Працягваецца і падкормка арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Калійнымі, напрыклад, аграрыі рэгіёна забяспечаны на 100 працэнтаў. Запатрабавана і насенне беларускай селекцыі. 

На гэтым тыдні многія сельгасарганізацыі цэнтральнага рэгіёна пачнуць сеяць кукурузу. Зерня гэтай культуры аграрыі толькі Мінскай вобласці маюць намер атрымаць 600 тысяч тон.