Дапамогу аграрыям аказвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

9 августа 2018

Праца ідзе на льняных палях. У Дубровенскім раёне актывісты дапамагаюць рыхтаваць трасту да ўборкі. Тут моцны вецер раскідаў лён на вялікай тэрыторыі. Пасяўная плошча - 2 тысячы гектараў. І зараз галоўная задача сабраць лён у стужкі. Прафсаюзны актыў паўночнага рэгіёна да ўборачнай падключыўся з першых дзён. Увага спецыялістаў таксама на арганізацыі гарачага харчавання, забеспячэнні хлебаробаў спецадзеннем і выкананні тэхнікі бяспекі.