Беларускі дыплом як гарант поспеху за мяжой

1 декабря 2013

У Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сёлета залічана рэкордная колькасць замежных студэнтаў. Больш за 1100 абітурыентаў - грамадзян замежных краін - атрымалі беларускі студэнцкі білет. А гэта перавышае леташні паказчык і лічбы прыёмнай кампаніі за ўсю гісторыю навучальнай установы. Факультэт міжнародных адносін традыцыйна рыхтуе замежных студэнтаў па прэстыжных спецыяльнасцях міжнародныя адносіны і права.



Самы запатрабаваны факультэт сярод замежных студэнтаў эканамічны, на другім месцы - факультэт міжнародных адносін. Замыкае тройку папулярнасці філалагічны факультэт БДУ.