Польшча спыніла транзіт нафты па нафтаправодзе "Дружба"

25 апреля 2019

Беларускі бок атрымаў адпаведную тэлефанаграму ад кампаніі PERN - гэта аператар польскага ўчастка нафтаправода. У ёй гаворыцца,  што НПЗ у Польшчы і Германіі  не могуць прымаць і перапрацоўваць нафту з такімі паказчыкамі, з якімі яна зараз прыходзіць у пункт прыёмкі паставак "Адамава". Такім чынам,  транспарціроўка  там  спыненая на нявызначаны тэрмін. У адпаведнасці з гэтым "Гомельтранснафта  Дружба"  накіравала тэлефанаграму ў Бранск аб прыпыненні  транзіту па заходнім кірунку. У той жа час захоўваецца пастаўка нафты па другой лініі  ў аб'ёмах, неабходных для транзіту ў кірунку Украіны, гэта каля 40  тысяч тон за суткі. 

Як адзначыў польскі аператар,   працяг транзіту сыравіны з павышаным утрыманнем хларыдаў  стварае рызыку сур'ёзнай прамысловай аварыі як для НПЗ, так і для лагістычнай сістэмы.  Нагадаем,  "Белнафтахім" ужо на працягу тыдня б'е трывогу з-за паставак няякаснай нафты з Расіі і цярпліва вядзе перамовы з "Транснафтай"  і  настойвае на хутчэйшым  рашэнні пытання.  Аднак Масква зацягвае рашэнне гэтага пытання.