Першыя перадавікі ў Магілёўскай вобласці

27 июля 2015

Камбайнеры закрытага акцыянернага таварыства "Амкадор-Шклоў" Анатоль Сіманькоў і Мікалай Сяркоў за 6 дзён намалацілі першую тысячу тон збожжа. Экіпаж малады, працавіты. Неаднаразова былі лепшымі ў мясцовых спаборніцтвах. Але на абласной прыступцы - упершыню.

Усяго ў Магілёўскай вобласці ўбралі 16% плошчаў. Гэта больш за 57 тысяч гектараў.