Першая вобласць-мільянер з'явіцца ў Беларусі ўжо да вечара

6 августа 2018

На раніцу Мінскі рэгіён намалаціў 963 тысячы тон збожжа. Па тэмпах наперадзе па-ранейшаму Брэстчына. Тут сабралі 850 тысяч тон і ўжо выйшлі на фінішную прамую - засталося асвоіць усяго 15 працэнтаў плошчаў. На рахунку Гродзенскай вобласці 758 тысяч. Нараўне ідуць Гомельская і Віцебская. Усяго каравай-2018 важыць ужо 3 мільёны 684 тысячы тон.