Перспектывы для супрацоўніцтва Беларусі і Растоўскай вобласці

10 мая 2017

Беларусь дапаможа ў арганізацыі чэмпіянату свету па футболе ў Расіі, у прыватнасці, у Растоўскай вобласці. Рэгіён зацікаўлены ў нашай тэхніцы, а менавіта, у аўтобусах "МАЗ", з дапамогай якіх плануецца развозіць балельшчыкаў і шматлікія дэлегацыі ў рамках спартыўнага форуму. Такі вопыт пасля Алімпіяды ў Сочы ў нас ужо ёсць. Аб развіцці кааперацыйных сувязяў і супрацоўніцтве, у тым ліку, у сферы вытворчасці сельгастэхнікі сёння гаварылі ў Мінску на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Растоўскай вобласці. Бакі абмеркавалі перспектыўныя сферы і плануюць павялічыць тавараабарот не менш як на 20 працэнтаў. Летась ён склаў каля 340 мільёнаў долараў.

Перспектывы для актывізацыі супрацоўніцтва ў Беларусі і Растоўскай вобласці ёсць і ў будаўнічай сферы. Нашы спецыялісты гатовыя паўдзельнічаць у сацыяльных праграмах па ўзвядзенні школ і дзіцячых садоў у расійскім рэгіёне.