Падзенне цэнаў на сельгаспрадукцыю ў Расіі сур'ёзна паўплывала на беларускія прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу

6 февраля 2016

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы для вырашэння праблемных пытанняў у АПК. Зніжэнне кошту сельгаставараў у суседняй краіне асабліва паўплывала на беларускія прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі. Другая праблема аграрыяў - гэта высокія працэнтныя стаўкі па крэдытах. Сёлета асобным сельгазарганізацыям давядзецца амаль чвэрць выручкі накіраваць на пагашэнне пазык. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што для выпраўлення сітуацыі ў аграпрамысловым комплексе зараз неабходныя хуткія рашэнні. Пасяджэнне міжведамаснай групы для таго і праводзіцца, каб скончыць шматлікія ўзгадненні і зблізіць пазіцыі ўрада, Нацбанка і прадстаўнікоў АПК.