Ад якасці вытворчасці да задач па экспарце і імпартазамяшчэнні - як бачыць сітуацыю ў прамысловасці Прэзідэнт

9 апреля 2024

Дэталёвы разбор сітуацыі ў прамысловасці 9 красавіка адбыўся ў Палацы Незалежнасці. Цяперашняя сітуацыя, вядома, трымае ў тонусе, у тым ліку і вытворцаў. Зараз тым больш трэба разлічваць на сябе. Зроблена ў прамысловасці нямала.

Апошнія некалькі гадоў назіраецца стабільны рост аб'ёмаў вытворчасці: плюс 40 % за 3 гады. Дадаём па такіх кірунках, як электроніка, легкавыя і грузавыя аўто, камбайны.

У 2023 годзе галіна выдала рэкордны за апошняе дзесяцігоддзе экспарт - 6,5 млрд долараў. Хоць і гэта гучала на сустрэчы, слаба дыверсіфікуем пастаўкі ў краіны далёкай дугі. Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальнага напружання ўсіх адказных за сферу.

Час няпросты, кожны павінен зрабіць максімум па сваім кірунку. Наша стратэгічная задача - тэхналагічны суверэнітэт. Праекты павінны дапамагчы ўсёй эканоміцы выйсці на перадавы ўзровень эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці. Вядома, многае па імпартазамяшчэнні наша краіна рэалізуе разам з Расіяй. Але, як заўсёды гаворыць Аляксандр Лукашэнка, варта абапірацца не толькі на саюзніка, а ісці далей, прапаноўваць свой прадукт у самых розных пунктах планеты. Размова 9 красавіка была глабальнай. У Мінск прыехалі кіраўнікі найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны, якія далажылі Прэзідэнту, як выконваюцца праграмы па імпартазамяшчэнні, што зараз з экспартам, складскімі запасамі і вытворчасцю новых кампанентаў і тэхнікі. Гучалі альтэрнатыўныя меркаванні самых розных спецыялістаў. Падрабязнасці ў рэпартажы Ілоны Красуцкай (відэа).