Каля мільярда долараў паступіла ў бюджэт Беларусі

26 ноября 2015

Каля мільярда долараў паступіла ў бюджэт Беларусі за кошт размеркавання ўвазных мытных пошлін. Сёння ў Маскве прайшло сумеснае пасяджэнне вышэйшых органаў фінансавага кантролю Беларусі, Расіі і Казахстана. Мэта сустрэчы - падвесці вынікі мінулага года. Так, у бюджэты дзяржаў - членаў Мытнага саюза паступіла каля 19,5 млрд долараў ЗША. Гэта на 20% менш, чым у 2013-м. На гэта значна паўплывала няпростая эканамічная і палітычная сітуацыя ў свеце.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі:

"Мы недаатрымалі ў бюджэт каля 800 мільярдаў беларускіх рублёў па выніках 2014 года. Адпаведна гэта паўплывала на канчатковую лічбу, што паступіла ў рэспубліканскі бюджэт пасля пераразмеркавання з бюджэту нашых саюзнікаў. І Беларусь недабрала мытных плацяжоў, і Расія, і Казахстан. Я думаю, што гэтая часовая з'ява, эканомікі паднімуцца і кампенсуецца тое, што мы недабралі летась".

З 1 студзеня 2015 года Беларусь, Расія і Казахстан выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва. Ад Мытнага саюза перайшлі да Еўразійскага эканамічнага. У яго ўступілі яшчэ два ўдзельнікі - Арменія і Кыргызстан. У наступным сумесным пасяджэнні возьмуць удзел ужо пяць краін.