Абмежаванні на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расію будуць зняты на працягу 10 дзён

4 декабря 2014
Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы па выніках перамоў, якія прайшлі сёння ў Маскве. Паводле яго слоў, сёння і заўтра прадстаўнікі беларускага боку сумесна з расійскімі ветэрынарнымі і санітарнымі службамі будуць праводзіць працу па кожным беларускім прадпрыемстве, якое трапіла пад расійскія абмежаванні.