Адзенне і абутак беларускай вытворчасці не падаражэеюць

7 августа 2013

Адзенне і абутак беларускай вытворчасці ў наступным годзе не падаражэеюць. Нават пасля павышэння ПДВ да 22 працэнтаў. Першы намеснік кіраўніка Беллегпрама Сяргей Місурагін лічыць, што кампаніі знойдуць іншыя шляхі скарачэння выдаткаў, нягледзячы на тое, што трэць з іх працуе ў страту. Адзін з варыянтаў - стварэнне сетак фірменных магазінаў. Праз іх зараз атрымліваецца прадаваць больш за палову прадукцыі ўнутранага рынку.


Што ж датычыцца школьнай формы, якая зараз вельмі актуальная, то паабяцалі, што касцюмаў хопіць усім. Да восені выпушчана 825 тысяч касцюмаў для вучняў. Акрамя гэтага, тры фабрыкі ўжо наладзілі экспарт школьнай формы ў Расію. Там з верасня ўступае ў сілу федэральны закон аб адукацыі, які ўніфіцыруе адзенне для ўсіх вучняў.