Аб'ём замежных інвестыцый у Беларусь вырас

2 сентября 2014

Аб'ём замежных інвестыцый у Беларусь у першым паўгоддзі вырас на 10% у параўнанні з леташнімі паказчыкамі. Больш за ўсё замежнага капіталу атрымалі кампаніі Мінска, затым ідуць сталічная і Віцебская вобласці. Тройка ж асноўных інвестараў - гэта Расія, Вялікабрытанія і Нідэрланды. Бізнесменаў больш за ўсё прыцягвае гандаль, транспарт і прамысловасць.


Павел Стайноў, старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама: Замежныя інвестары падыходзяць больш узважана і асцярожна, але нашы ўсходнія суседзі больш актыўныя. Яны працуюць практычна ва ўсіх галінах: вытворчасць новых відаў упаковак, вытворчасць тавараў з металу, загартоўка шкла. Гэта значыць ва ўсіх прынцыповых сферах, дзе ёсць ніша па імпартазамяшчэнні, там працуюць прадпрыемствы, у тым ліку і з расійскім капіталам.


Па выніках першага паўгоддзя экспарт тавараў без уліку нафтапрадуктаў у Мінскай вобласці перавысіў мільярд долараў. Пятая частка ад гэтага аб'ёму - мясамалочная прадукцыя.