Аб увядзенні АЭС і развіцці нафтахімічнага комплексу - тэмы абмеркавання ў Палацы Незалежнасці

13 августа 2020
Мадэрнізацыя беларускіх НПЗ, альтэрнатыўныя пастаўкі нафты, узвядзенне атамнай станцыі - гэта толькі частка пытанняў, якія сёння абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнту далажылі актуальную сітуацыю ў энергетыцы і нафтахіміі

Гэта стратэгічныя галіны нашай эканомікі. Яны шмат у чым фарміруюць ВУП краіны. Важна забяспечыць устойлівую працу прадпрыемстваў гэтай сферы. Цяперашні год выдаўся няпростым. Сітуацыю абвастрае нафтавы падатковы манеўр у Расіі. У выніку  цана на расійскую нафту для Беларусі наблізілася да сусветнай. У гэтых умовах наша краіна шукае новыя транзітныя калідоры, пашырае пул пастаўшчыкоў вуглевадародаў: закупляе сыравіну з Нарвегіі, Азербайджана, Саудаўскай Аравіі. Упершыню ў гісторыі  беларускія заводы прыступаюць да перапрацоўкі амерыканскай нафты. Такія закупкі павінны быць стабільнымі, акцэнтуе Аляксандр Лукашэнка. Асаблівая ўвага Прэзідэнта да самага буйнога інвестпраекта ў гісторыі - узвядзення атамнай станцыі. Першую электраэнергію тут атрымаюць ужо восенню.

На беларускіх НПЗ - у Наваполацку і Мазыры - рэалізуюцца самыя маштабныя інвестыцыйныя праграмы

Гэта дазволіць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 %, а з ёй павысіць прыбытковасць і канкурэнтаздольнасць ключавой галіны эканомікі”. Прэзідэнт абяцае асабіста ўбачыць новую прадукцыю. Падрабязнасці нарады ў нашых наступных выпусках.