Пра дзелавое супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі гаварылі на бізнес-форуме

13 октября 2015

Дыялог ішоў у трохбаковым фармаце - за круглы стол перамоў селі і прадстаўнікі Расіі. Усяго каля сотні буйных бізнесменаў і кіраўнікоў кампаній абмяркоўвалі перспектывы развіцця такіх сфер, як энергетыка і лагістыка, сельская гаспадарка, а таксама ўзаемадзеянне бізнес-асацыяцый у рамках еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў.

Дзелавая падзея такога фармату праходзіць ужо другі раз, у ёй прымаюць удзел прадстаўнікі Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі, гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі. Пачатак трохбаковаму дыялогу паклалі ў Вене ў лістападзе мінулага года. Пра ўсе сустрэчы больш падрабязна глядзіце сёння на інфармацыйным канале "Панарама".