Лукашэнка: Ад кожнага чалавека трэба больш адказнасці і ініцыятыўнасці

11 марта 2024

Лёгка не будзе, але патрэбны вынік! У гэтай фразе ўся сутнасць кадравага панядзелка ў Прэзідэнта.

Па яго выніках адбылася ратацыя ў мясцовай вертыкалі ўлады і сярод намеснікаў некаторых міністэрстваў, узгоднены гендырэктары найбуйнейшых прадпрыемстваў. Размова з новымі кіраўнікамі "Атланта" і БЕЛАЗа - магчымасць ацаніць стан спраў і перспектывы развіцця гігантаў.

Глабальныя задачы былі актуалізаваныя не толькі для ўзгодненых сёння на пасады, але і ў цэлым для эканомікі, прамысловасці і мясцовай улады.

Заканамерна на старце вясны прагучала і аб навядзенні парадку. І тут ад кожнага чалавека трэба больш адказнасці і ініцыятыўнасці.

Падрабязнасці сённяшняга сумоўя на вышэйшым узроўні расказала Наталля Брэвус (гл. відэа).