Новыя рэкардсмены на жніве ў Нясвіжскім раёне

3 августа 2018

Неўзабаве ў Мінскай вобласці будзе першы мільён тон збожжа. Работа на палях ідзе планамерна, удзень апрацоўваецца звыш 5 % плошчаў, больш за палову ўбрана!

Усяго намалочана 778 000 тон. Паўднёвыя раёны – у лідарах.

На першым месцы па намалотах застаецца Слуцкі раён: яго ўклад у агульны каравай – 86 000 тон. За ім ідуць хлебаробы з Нясвіжскага – у іх больш як 80 000. У Капыльскім раёне намалочана 65 000 тон збожжа.

Самы ўраджайны па-ранейшаму Нясвіж – 45 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў таксама Мінскі і Дзяржынскі раёны – тут прыкладна 42 цэнтнеры з гектара.

І новыя рэкардсмены на жніве! У Нясвіжскім раёне ўжо чатыры экіпажы пераадолелі мяжу намалотаў дзве тысячы тон. Лідзіруе экіпаж камбайнёра Сяргея Вайняка - яго ўраджай зараз 2200. Нясвіжскі раён сёлета - лідар уборачнай у цэнтральным рэгіёне, засталося ўбраць прыкладна дзесяць працэнтаў плошчаў.

У Слуцкім раёне таксама днямі з'явяцца першыя экіпажы-двухтысячнікі. А ў Любанскім раёне сёння віншуюць першых тысячнікаў.