Навагрудскі завод металавырабаў за некалькі гадоў заняў пазіцыі лідара на рынку Беларусі - даведаліся, у чым сакрэт поспеху прадпрыемства

6 февраля 2024

Інвестыцыі ў развіццё - зарука канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Напрыклад, яшчэ нядаўна Навагрудскі завод металавырабаў быў на мяжы закрыцця - сёння адна з паспяховых вытворчасцяў раёна. Тут за ўласныя сродкі цалкам мадэрнізуюць цэхі. А дзякуючы высокаму попыту на прадукцыю распрацавалі інвестпраграму па павелічэнні вытворчасці ў разы. Юрый Карняловіч пра тое, як інавацыйныя тэхналогіі ўплываюць на эканоміку рэгіёна (відэа).