Ноу-хау беларускага земляробства прэзентавалі прадпрыемствы з усёй краіны

23 августа 2018

Што датычыцца сельскагаспадарчай сферы, то тэмай нумар 1 па-ранейшаму застаецца ўборачная кампанія. У Беларусі яе плануюць завяршыць да канца тыдня. Да выканання дзяржзаказу засталося дабраць 160 тысяч тон зерневых. Пакуль на палях завяршаецца жніво, спецыялісты рыхтуюцца да новага аграрнага сезона. Для шматлікіх гаспадарак ён набудзе прыстаўку смарт-. Інавацыйныя распрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі сёння прэзентавалі прадпрыемствы з усёй краіны. Ад камбайнаў з аўтапілотам да аўтаматызаваных сістэм унясення ўгнаенняў. Лічбавыя тэхналогіі накіраваныя на павышэнне ўраджаю і пры гэтым - паніжэнне выдаткаў. Пра ноу-хау беларускага земляробства - Аляксандра Кавеліч.