Нягледзячы на геаграфічную блізкасць Польшчы і Беларусі, эканамічныя адносіны пакідаюць жадаць лепшага

20 апреля 2013

Расказвае Іван Міхайлаў. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць Польшчы  і Беларусі,  эканамічныя адносіны  пакідаюць жадаць лепшага. У гандлі ў  асноўным удзельнічае прымежжа,  а  ў такіх рэгіёнах,  як польская Сілезія,  аб нашай краіне амаль нічога невядома, зрэшты і тая і другая  краіна маюць жаданне змяніць сітуацыю да лепшага. Першы крок - бізнес-форум,  які адбыўся ў горадзе Дамброва Гурніча.


У Беларусі сёння дзейнічаюць больш як 500 фірм з польскім капіталам, але гэтага відавочна недастаткова. Апошнія  гады экспарт нашых тавараў у Польшчу знізіўся,  і звязана гэта з рецысійнымі  працэсамі ў нашых суседзяў. Тут няма спаду ў эканоміцы, але няма і ўздыму. Каб зрушыць  сітуацыю з імпартам-экспартам і праводзяцца такія  форумы.


Аб нашай эканоміцы тут не проста не ведаюць. Існуе цэлы шэраг   дзіўных памылак. Напрыклад, адзін з мясцовых банкіраў сёння пацікавіўся, ці існуюць у нашай краіне банкаматы. Польскія эксперты гавораць, што падобнае меркаванне аб Беларусі сфарміравала  мясцовая прэса.


Польскія прадпрымальнікі гавораць, што з задавальненнем купілі б шматлікія з беларускіх тавараў. Цікавасць ёсць да тэхнікі, 3-4 тысячы трактароў у год мясцовыя фермеры купяць. Гаварылі аб нізкім кошце і высокай якасці аўтобусаў, аб выгаднай блізкасці зборкі БелАЗаў, аб магчымасці набыцця калійных угнаенняў. Прычым, Беларусь сёння прадстаўлялі  не толькі нашы суайчыннікі, але і прадпрымальнікі польскія. Напрыклад, Хенрык Седмак. Яго кампанія працуе ў Беларусі 4 гады і змагла дабіцца выдатных вынікаў.


Адным з галоўных пераваг працы ў Беларусі мясцовыя маркетолагі называюць  больш чым  прывабную падатковую сістэму. У Польшчы некаторыя прадпрымальнікі плацяць у казну да 60% ад сваіх прыбыткаў, тады як у нашай краіне гэтая лічба на некалькі парадкаў ніжэй. Такая інфармацыя для дзясяткаў польскіх прадпрымальнікаў стала сапраўдным  адкрыццём. Чаму мы аб гэтым не ведалі раней?, -  самае часта задаваемае сёння пытанне.


Аб кантрактах па выніках сённяшняга форуму гаварыць пакуль рана. Мэта была хутчэй іншай -  адкрыць вочы адзін аднаму на свае краіны,  і яна была дасягнутая. Прынамсі,  ледзь не кожны з выступаючых гаварыў, што  ў найбліжэйшы час трэба правесці яшчэ некалькі такіх форумаў.