Нафтапрадуктаправод Наваполацк - Фаніпаль зменшыць на чвэрць цану транспарціроўкі паліва

16 января 2019

Першы магістральны нафтапрадуктаправод Наваполацк - Фаніпаль зменшыць на чвэрць цану транспарціроўкі паліва. Сёння комплекс пачаў працаваць у поўным аб'ёме. Агульная працягласць труб - 292 км, яны звязалі найбуйнейшыя ў краіне нафтаперапрацоўчы завод і базу для захоўвання паліва.

 

Магістральны нафтапрадуктаправод дазволіць пастаўляць у Фаніпаль да мільёна тон аўтамабільнага паліва за год і забяспечваць не толькі сталічны рэгіён, але таксама Брэсцкую і асобныя рэгіёны Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.