Беларусь прымае выставу Сіньдзян-Уйгурскага рэгіёна Кітая

9 ноября 2016

Знайсці бізнес-партнёра з Кітая можна ў Мінску. Беларусь гэтымі днямі прымае выставу Сіньдзян-Уйгурскага рэгіёна. У Белэкспа больш як 40 кампаній з КНР прадстаўляюць тавары і паслугі ў будаўніцтве, энергетыцы, лагістыцы, электроніцы і IT. Экспазіцыя праходзіць па прынцыпе be2be - бізнес для бізнесу - і накіраваная ў першую чаргу на заключэнне прамых дамоўленасцяў паміж кампаніямі.

Сіньдзян-Уйгурскі аўтаномны раён з'яўляецца найбуйнейшым у Кітаі і найбагацейшым па здабычы прыродных выкапняў: золата, нафты і вугля. Таксама гэта найважнейшы стратэгічны вузел для будаўніцтва эканамічнага пояса "Шаўковага шляху".