Нацыянальны павільён Беларусі на выставе імпарту ў Шанхаі

6 ноября 2023

Нацыянальны павільён урачыста адкрылі на выставе ў Шанхаі. Шосты па ліку форум аб'яднаў звыш 150 краін і міжнародных арганізацый. Нашу краіну прадстаўляюць больш чым 70 кампаній. Цікавасць з боку кітайскіх партнёраў ёсць, канстатаваў міністр эканомікі. Аляксандр Чарвякоў звярнуў увагу: для Мінска Пекін па-ранейшаму адзін з найважнейшых стратэгічных партнёраў. 

Гасцей беларускай экспазіцыі чакае насычаная культурная праграма, выступленні артыстаў і дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. І сёння ж на пляцоўцы нашага павільёна прайшла прэзентацыя Брэсцкай вобласці, быў падпісаны пакет пагадненняў.