Нацбанк прыме стратэгію развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій на наступныя пяць гадоў

18 ноября 2015

Нацбанк да канца года прыме стратэгію развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій на наступныя пяць гадоў. Ключавой задачай рэгулятар лічыць забеспячэнне працаздольнасці аплатнай сістэмы Беларусі. Такая заява прагучала ў рамках міжнароднага форуму "БанкІТ". Адзначым, беларускія сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў лічацца ўнікальнымі на постсавецкай прасторы. ІТ-супольнасць таксама чакае і прыняцця ўказу аб развіцці ў краіне лічбавых тэхналогій. Гэта дасць штуршок для ўкаранення сістэмы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў і павысіць якасць дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў банкаў.

Аляксандр Сотнікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "Мы бачым рост безнаяўных плацяжоў, дасягнуты адчувальны паказчык - парадку 25% - безнаяўнасці ў рознічным тавараабароце. Я думаю, наступны год 2016, калі інэрцыйнасць гэтага рынку будзе пераадоленая, дадатна адрэагуе на ўсе гэтыя ініцыятывы, якія былі распачатыя дзяржорганамі ў 2014, 2013 гадах".

Форум "БанкІТ" праходзіць 12-ы раз і падоўжыцца яшчэ два дні. Дэталі мерапрыемства - сёння ў "Панараме".