Нарада рэспубліканскай рабочай групы па пытанні развіцця Аршанскага раёна

15 марта 2019
Па выніках пасяўной у Аршанскім раёне дадуць ацэнку якасці працы кіраўнікоў апарата раённага і абласнога выканкамаў. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, падводзячы вынік чарговай нарады рэспубліканскай рабочай групы па пытанні развіцця Аршанскага раёна. Сёння пасяджэнне прысвяцілі сельскай гаспадарцы. У першым квартале ключавыя паказчыкі ў гэтай сферы не дацягнулі да ўсталяванага Праграмай развіцця рэгіёна ўзроўню. Галоўная праблема, па меркаванні ўдзельнікаў нарады, безадказнае стаўленне  асобных кіраўнікоў. Найбольш  востра стаіць  пытанне па зарплаце. Наталля Качанава пазначыла крайні тэрмін выплаты запазычанасці - да 20 сакавіка.