Надзейны рэзерв беларускай энергасістэмы - Лукомльская ДРЭС выпрацоўвае траціну айчыннай электраэнергіі

22 декабря 2023

На новым аб'екце Лукомльскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі завяршаюцца работы. Там ідзе пусканаладка пікава-рэзервовай энергакрыніцы магутнасцю 150 МВт. Яе будаўніцтва пачалося ў 2020 годзе. Новае падраздзяленне прызначана для пакрыцця пікавых нагрузак у энергасістэме Беларусі. Пры неабходнасці сучаснае абсталяванне можа пачаць выпрацоўку электрычнай энергіі за лічаныя хвіліны пасля запуску. Станцыя пастаянна мадэрнізуецца, сёння яна надзейны рэзерв беларускай энергасістэмы. Дарэчы, нават з уводам БелАЭС Лукомльская ДРЭС застаецца самай магутнай у краіне. Падрабязнасці ў матэрыяле Вольгі Маслоўскай (гл. відэа).