На выставе ў Тэль-Авіве беларускі павільён стаў найбуйнейшай нацыянальнай экспазіцыяй

28 ноября 2018

Беларускі павільён стаў найбуйнейшай нацыянальнай экспазіцыяй на выставе прадуктаў харчавання і напояў у Тэль-Авіве. Удзел Беларусі ў такой выставе дазволіць наладзіць ключавыя кантакты з найбуйнейшымі гульцамі галіны ў Ізраілі. А мяркуючы па лічбах, нашы тавары карыстаюцца ў гэтай краіне папулярнасцю. Летась экспарт у Ізраіль павялічыўся на 70 %.