На выставе "Белагра-2024" СТАА "Элезер" прадставіць усе свае навінкі

4 февраля 2024

Машынабудаўнікі рыхтуюцца да вясновых і летніх палявых прац гэтага аграсаезона.

Так, прадпрыемства з Дзяржынска прапаноўвае, у тым ліку, і інавацыйныя распрацоўкі. Гэта 12-метровая сеялка "Верас". Яна забяспечвае высокую дакладнасць нават у шырокім дыяпазоне (пры норме ад 1 да 400 кілаграмаў на гектар). Ужо ёсць дамоўленасці на пастаўкі ў рэгіёны краіны трох дзясяткаў розных новых глебаапрацоўчых агрэгатаў.

Усяго ж у багажы СТАА "Элезер" больш як 50 мадэляў сельгасмашын і абсталявання. У серыйную вытворчасць на заводзе выйшаў і сепаратар збожжа серыі "Мега" для ачысткі збожжавых.