На сённяшні дзень беларускія аграрыі ўжо намалацілі 6 мільёнаў 200 тысяч тон збожжа

13 августа 2013
І хоць тэмпы ўборачнай з-за дажджоў трохі знізіліся апошнія дні, убраць засталося толькі 17% плошчаў. У краіне ўжо 4 вобласці-мільянеры. На апошніх гектарах вядуць работы ў Гомельскай вобласці. Аграрыі ўжо выканалі на 60% дзяржзаказ па здачы збожжа дзяржаве. Плануецца, што сёлета Беларусь атрымае больш за 9 мільёнаў тон з улікам ураджаю кукурузы.