На сёння намалочана 2 мільёны 320 тысяч тон збожжа

27 июля 2019

Да 32 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі. Гэта не можа не радаваць хлебаробаў. Бо ў іх зараз самая гарачая пара.

На сёння намалочана 2 мільёны 320 тысяч тон збожжа. Прыбрана 32 % плошчаў. Большая  частка хлеба сабраная ў Брэсцкім рэгіёне. Паўмільённы рубеж  пераадолелі гродзенскія аграрыі. Да гэтай адзнакі блізкі і сталічны рэгіён. Гомельскія гаспадаркі намалацілі  285 тысяч тон новага ўраджаю. У Магілёўскай вобласці скошана 175 тысяч тон збожжа, у Віцебскай - 103 тысячы. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне на сённяшні дзень - 33,2 цэнтнера з гектара.