На тыдні ў Клайпедзе ставілі подпісы на сур'ёзных кантрактах

21 апреля 2013

На тыдні ў Клайпедзе на Беларуска-літоўскім бізнес-форуме бакі абмяркоўвалі эфект ад інтэграцыі і ставілі подпісы на сур'ёзных кантрактах. Самы гучны гэта, вядома, пакупка Беларуськаліем 30 працэнтаў клайпедскага тэрмінала. І мяркуючы па ўсім, гэта толькі пачатак. Ужо ў чэрвені ў Беларусі чакаюць прэм'ер-міністра Літвы. Да гэтай сустрэчы аднолькава рыхтуюцца і беларусы, і літоўцы. Зрэшты, гэта хай і ў недалёкай, але ўсё ж  будучыні, а пакуль пра тое, што ўжо ёсць.


Рэпартаж Андрэя Лапцёнка, які прысутнічаў і на форуме, і падчас падпісання вялікіх кантрактаў (відэа).