На магілёўскім прадпрыемстве "Трансмаш" выпушчаны доследны ўзор аўтакранаў

10 февраля 2016

Праект нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту да 2020 года Міністэрства замежных спраў Беларусі вынесла на грамадскае абмеркаванне. У найбліжэйшую пяцігодку наша краіна плануе нарошчваць экспарт за кошт зняцця бар'ераў ва ўзаемным гандлі ў рамках ЕАЭС, выхаду на новыя рынкі (у тым ліку далёкай дугі) і развіцця высокатэхналагічных паслуг у сферы медыцыны і IT-сектара. Сярод прыярытэтаў - кітайская ініцыятыва "Эканамічны пояс "Шаўковага шляху" і забеспячэнне экспарту тавараў у Паднябесную на суму не менш чым паўтара мільярда долараў. Усё часцей гавораць і наконт стварэння сумесных беларуска-кітайскіх вытворчасцяў. Як прыклад - на магілёўскім прадпрыемстве "Трансмаш" выпушчаны доследны ўзор аўтакранаў. Нават на першым, тэставым, этапе тэхніка паказала нядрэнныя вынікі.

Андрэй Ястрабаў першым ацаніў патэнцыял новай тэхнікі. Першыя ўзоры сумеснай вытворчасці сышлі з канвеера Магілёўтрансмаша. Аўтакраны і прыбіральная машына для гарадскіх вуліц. Кітайскія партнёры паставілі асноўныя запчасткі. Шасі нашы - ад МАЗа. Атрымалася тэхніка, здольная канкурыраваць з сусветнымі брэндамі.

Андрэй Воінаў, намеснік галоўнага інжынера філіяла ААТ МАЗ "Завод "Магілёўтрансмаш": "На заводзе сабраныя два доследныя узоры аўтакрана грузападымальнасцю 40 і 60 тон. Два краны абсталяваныя падаўжальнікам стралы і па сваіх тэхнічных характарыстыках адпавядаюць або пераўзыходзяць лепшыя ўзоры на рынку".

Кран 59,5 метра для вялікагрузаў па-за канкурэнцыяй на сусветным рынку. Спецыялісты не саромеюцца ў сваіх прагнозах. Больш за тое, габарыты такой машыны кампактныя - усяго 12 метраў і дазваляюць перамяшчацца па дарогах агульнага карыстання без спецыяльных дазволаў. Але нават не гэта пакарыла кітайцаў.

Ад праекта да гатовага вырабу спатрэбілася не больш за месяц. Адразу тры доследныя ўзоры тэхнікі такой складанасці ў сілах сабраць не кожны. Адыгрываюць ролю і больш чым 30-гадовы вопыт працы прадпрыемства, яго мабільнасць і гатоўнасць за лічаныя дні перабудавацца на новую вытворчасць.

Менш чым месяц спатрэбілася, каб з канвеера прадпрыемства сышла і гэтая падмятальна-прыбіральная машына, здольная прыбраць з гарадскіх вуліц нават пыл. Такі вялізны пыласос здольны перасцерагчы пешаходаў аб набліжэнні машыны. Пакуль толькі на кітайскай мове.

У перспектыве на прадпрыемстве бачаць стварэнне сумеснай вытворчасці, якая не толькі пашырыць лінейку прадукцыі, але і надасць кітайска-беларускім адносінам новы імпульс.

Пра гэта гаварыў і Кіраўнік дзяржавы. Тым больш што ў нашай краіне створаныя для гэтага ўсе ўмовы.

Узаемная цікавасць да супрацоўніцтва з боку кітайскіх інвестараў і беларускіх прадпрыемстваў паслужыла падставай для распрацоўкі, напрыклад, толькі ў Магілёўскай вобласці пакета праектаў, якія маглі б значна мадэрнізаваць эканоміку рэгіёна. У інвестпартфелі больш за паўсотню прапаноў.

Руслан Страхар, старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама: "Летась у прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў Магілёўскі аблвыканкам падпісаў пагадненне аб наладжванні пабрацімскіх адносін з правінцыяй Цзянсу. Зараз мы прапрацоўваем шэраг праектаў па прыцягненні як кітайскіх інвестыцый, так і па выкарыстанні кітайскіх крэдытных ліній. Намі сфарміраваны пералік з 51-го праекта, якія патрабуюць прыцягнення кітайскіх крэдытных рэсурсаў".

Праекты накіраваныя на разгляд у тым ліку і ў Банк развіцця Беларусі. А на Магілёўтрансмашы сваіх патэнцыйных заказчыкаў ужо гатовыя здзівіць новымі распрацоўкамі. У працэсе вытворчасці доследных узораў - спецыяльная тэхніка для будаўнічай і камунальнай галін. Зніжэнне вагі і павелічэнне грузападымальнасці - галоўныя якасці новых машын.

Сярод ужо рэалізаваных ініцыятыў Магілёўскага рэгіёна - экспарт ільну ў Кітай, аб'ёмы якога за год выраслі ў 8 разоў. Першыя пастаўкі малочнай прадукцыі таксама дабраліся да прылаўкаў Паднябеснай. Знаёмыя там і з Белшынай. Спецыялісты гавораць: гэта толькі пачатак.