МВФ палепшыў прагноз аб эканамічным росце Беларусі

9 ноября 2017

Кіраўнік місіі фонду па Беларусі Пітэр Долман паведаміў, што рост па выніках года дадасць каля працэнта і ў сярэднетэрміновай перспектыве захаваецца на ўзроўні каля двух працэнтаў. Раней МВФ прагназаваў рост ВУП Беларусі толькі на сем дзясятых. Паводле слоў кіраўніка місіі, дадатная дынаміка ў эканоміцы Беларусі назіраецца не толькі дзякуючы знешнім умовам, але і "рашучым дзеянням урада і Нацбанка".

Місія МВФ завершыць працу ў Беларусі заўтра. Афіцыйны Мінск заяўляў пра планы працягнуць экспертны дыялог з фондам, але зараз няма пытання аб "нейкіх надзвычайных крэдытах".