Малако экстра-класа: як працуе сельгасгігант у Гомельскай вобласці?

18 июля 2022

Беларусь інвестуе ў харчовую бяспеку чвэрць стагоддзя менавіта для таго, каб на стале кожнай сям'і было ўсё неабходнае. Гаспадаркі, якія самі вырабляюць і перапрацоўваюць сыравіну, могуць спакойна працаваць без аглядкі на знешнія фактары. Сярод іх саўгас-камбінат "Зара" - вядучае прадпрыемства Гомельскай вобласці. Пра тое, як сельгасгігант забяспечвае рэгіён якаснай малочнай прадукцыяй, рэпартаж Мікалая Скінціяна (відэа).