Малочныя рэкі Беларусі

22 мая 2014

Чаму для адных малако - гэта жывыя грошы кожны дзень, а для другіх, наадварот, страты, спрабаваў разабрацца Уладзімір Сёмкін.



Штодня ў Цяцерыне здаюць больш за 19 тон малака. Для гаспадаркі гэта жывыя грошы, якія ідуць не толькі на выплату зарплат і пагашэнне крэдытаў, але і на далейшае развіццё вытворчасці, у тым ліку і на новы малочна-таварны комплекс.


Пакуль на комплексе працягваецца будаўніцтва. Робяць радзільнае аддзяленне, памяшканні для няцеляў і маладняку. Паводле слоў кіраўніцтва, усе аб'екты будуць запушчаны ўжо сёлета.


Сёння тут дояць 24 кілаграмы малака з адной каровы. У параўнанні з 16-ю, якія выраблялі ў старым комплексе, сур'ёзны плюс. Аднак і яго не закрылі - на рэканструкцыі. Будучыня комплексу гэтага СВК у Крычаўскім раёне пакуль туманная. Як гаворыць кіраўніцтва, кароў яны адправілі ў летні лагер на аздараўленне, г.з. у поле. Некалі наймацнейшая гаспадарка ў краіне пакуль па надоях у спісе апошніх. Атрымліваюць усяго дзве тысячы тон малака з каровы за год. Гавораць, усяму віной новае абсталяванне, якое тут паставілі ў 2009-м годзе.


За тры гады працы тут страцілі амаль увесь статак. А гэта былі лепшыя каровы. Не было селекцыйных варот, іншых камплектуючых. Як вынік хваробы, падзеж, брак патомства.


Недахоп і нізкая якасць кармоў, незахаванне тэхналогій, безгаспадарчасць на месцах. Прычыны розныя. Вынік адзін - зніжэнне вала малака і пагаршэнне яго якасці. У маштабах краіны - гэта дзясяткі мільярдаў. І сітуацыю трэба змяняць кардынальна. Для гэтага ў краіне па даручэнні Кіраўніка дзяржавы створана рабочая група па вырашэнні праблем у АПК. Спецыялісты не толькі манітораць стан спраў у аграпрамысловым комплексе. Па выніках праверкі на стол Прэзідэнта ляжа поўная справаздача аб стане спраў. Таксама будзе распрацаваны план па вырашэнні праблем у галіне.