Малочныя прадпрыемствы Мінскай вобласці нарошчваюць пастаўкі ў Кітай

5 октября 2017

Малочныя прадпрыемствы Мінскай вобласці нарошчваюць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай. Напрыклад, Валожынскі малочны завод ужо выканаў пробныя пастаўкі сухой сыроваткі, а гэта 100 тон сухой прадукцыі. Да канца года вытворцы павінны адгрузіць на экспарт яшчэ адну партыю прадукцыі. Такім чынам малочнікі дыверсіфікуюць пастаўкі прадукцыі і пашыраюць рынкі збыту.

Асноўнай краінай экспарту для беларускіх малочнікаў па-ранейшаму застаецца Расія.

Туды накіроўваецца да 80 % гатовай прадукцыі.